Сардэчна запрашаем у свет беларускай літаратуры

Сайт змяняецца і напаўняецца кожны дзень. Мы развіваемся для вас.

На гэтым сайце сабрана вялікая колькасць вершаў і твораў на беларускай мове, многія з якіх мы ўсе выдатна ведаем. Якуб Колас, Янка Купала, Максім Багдановиіч, Рыгор Барадулін, Ніл Гілевіч — з вершамі народных паэтаў Беларусі мы знаемімся з самага ранняга дзяцінства. Паэзія здольная натхніць і ўзвысіць, і ў той жа час можа выклікаць прыгнёт, смутак. Для паэта, вершы — гэта інструмент, які дазваляе падзяліцца сваімі патаемнымі думкамі, расказаць гісторыю свайго жыцця. А для чытачоў – гэта магчымасць адчуць свет такім, якім яго бачыць іншы чалавек, магчымасць зазірнуць у патаемные куткі іншага чалавека, або свае ўласныя, магчымасць здзейсніць падарожжа ў часе. Беларуская літаратура — гэта наш скарб, які мы носім у душы на праяцгу ўсяго нашага жыцця.

Якія пачуцці ўзнікаюць ад чытання?

Пачынаючы чытаць творы і вершы на роднай беларускай мове, мы быццам трапляем у чароўны свет, дзе ўсё гамоніць, спявае, чаруе мноствам фарбаў і гукаў, безліччам адценнящ і пераліваў — такое яно сваё роднае, поўнае невычэрпнай красы і свежасці беларускае слова. Беларускія паэты залішылі нам вялікую колькасць цудоўных твораў пра родный край, у якіх адчуваецца любоў і шанаванне да беларускай зямлі. Засталося мноства вершаў пра неапісальнай прыгажосці беларускія пейзажы. Мабыць, няма ні аднаго аўтара, які б не апісваў прыгажосць рэк, лясоў, азёр, палёў нашай маленькай радзімы. А некаторыя выпускалі цэлыя зборнікі вершаў пра прыроду. А хто не пісаў пра каханне, пра пачуцця?! Беларускія пісьменнікі раскрывалі свае думкі, дзяліліся перажываннямі і пакутамі, адкрывали нам свой свет праз сплеценыя рыфмай радкі. А Вялікая Айчынная вайна? Яна пакінула глыбокі след ў душы амаль кожнага пісьменніка. Многія з іх самі былі ўдзельнікамі вайны, таму і не дзіўна, што засталася вялікая колькасць вершаў, прысвечаных гэтай тэматыцы.

Пра што пішуць беларускія паэты?

У вершах і творах беларускіх паэтаў можна знайсці амаль аб усім. Усе гэтыя і многія іншыя з’явы і вобразы змалку ўваходзяць у нашу свядомасць як увасабленне Радзімы, жыцця, існавання чалавека, гісторыі роднага краю. Яны, здаецца, заўсёды былі — гэтыя леты і зімы, вёсны і восені, ранкі і вечары, навальніцы і завірухі, рэкі і ручаі, лясы і палі, лагчыны і ўзгоркі. Былі не толькі самі па сабе, але і адлюстраваны у незабыўных вершах беларускіх пісьменнікаў, якія нібы выніклі з саміх з’яў як адпаведныя іх сутнасці і нашаму ўспрыманню. Нават не вельмі верыцца, што не так даўно (меней за восемдзесят год таму — тэрмін аднаго чалавечага жыцця) такіх вершаў яшчэ не было. Бо ўвабралі яны ў сябе многія стагоддзі чалавечага жыцця і дбання, велізарны свет роднай прыроды, неабсяжныя прасторы думак, пачуццяў, надзей, спраў, клопатаў усяго народа. З твораў беларускіх пісьменнікаў паўстае вялікі свет жыцця, свет дзівоснай красы і вялікай праўды, духоўнай і маральнай велічы. І самі паэты, лірычныя вобразы якіх выяўляюцца поўна і шматгранна, паўстаюць як вялікія жыццялюбы, натхнённыя і шчырыя сыны роднай зямлі, выдатныя знаўцы чалавечай душы і выразнікі самых важных і запаветных людскіх пачуццяў. Змянілася аблічча зямлі і ўмовы жыцця і працы людзей, з’явіліся прамысловыя волаты, сталі звыклымі касмічныя палеты. Але не састарэлі паэтычныя вершы на беларускай мове. Над прасторамі ўсяго вялікага свету свабодна і прыгожа крылаюць сёння паэтычныя словы з вершаў беларускіх пісьменнікаў. ”Ад роднае зямлі” узялі яны сваю красу і сілу, і сталі дарагімі і неабходнымі ў розных кутках нашай планеты. Гэта паэзія, якая ўжо з’яўляецца часткай духоўнай спадчыны ўсяго чалавецтва. Мілагучна і натхнённа гучаць сёння вершы на беларускай мове. Яны — у сваёй самоце і радасці, у роздуме і хваляванні — выказваюць не толькі тое, чым жылі і пра што думалі людзі ў апісаныя паэтамі часы, але і тое, што складае духоўны свет нашага сучасніка. Вершы натхняюць і хвалююць, вучаць шчырасці і дабраце, дапамагаюць нам глыбей зразумець навакольны свет і самаго сябе. Пры дапамозе Litaratura.by і ў новых пакаленнях будзе жыць і жыць вечнае, бясконца роднае беларускае слова!!!!