Антон Піліпчык — А раптам, магчыма…

Закаханыя
Антон Піліпчык — А раптам, магчыма…
5 (100%) 2 галасоў

А раптам, магчыма…
Між сёння і ўчора,
між сёння і заўтра
адвечнае нашае шэсце.

Растанне — бы прорва…
І зараз, магчыма,
нялюбыя вусны
цалуюць і шэпчуць:

—Ты самая лепшая ў свеце
жанчына…
І зараз, магчыма,
нялюбыя рукі
грабуць у абдымку…
Нялюбае — глыбаю мулкаю
цела…

А раптам, вось,
возьме і нахлыне
праменне світання —
нястрымнаю плынню
вялікае наша каханне…

Понравилась статья? Поделиться с друзьями:
Добавить комментарий

;-) :| :x :twisted: :smile: :shock: :sad: :roll: :razz: :oops: :o :mrgreen: :lol: :idea: :grin: :evil: :cry: :cool: :arrow: :???: :?: :!: