Авяр’ян Дзеружынскі — Сняжынкі

Снежынкі
Авяр’ян Дзеружынскі — Сняжынкі
4.4 (88%) 5 галасоў

Закружыліся
Сняжынкі
Нізка-нізка
Над зямлёй.
Ціха лётаюць
Пушынкі
Незлічонай
Чарадой.
Быццам тыя
Матылёчкі,
Весяляцца
Нездарма —
Адамкнула
Ўсе замочкі
Ў небе ім
Сама зіма.

Понравилась статья? Поделиться с друзьями: