Lazzaro — А вы былі шчаслівымі сягодня?

Шчасце летам
Lazzaro — А вы былі шчаслівымі сягодня?
5 (100%) 1 галасоў

А вы былі шчаслівымі сягодня?
Спяшайце быть! Бліжэй да дзесяці
стамлёны дзень гатуецца па сходне
у сонны лес за возерам сысці.

Хутчэй лавіце кожную хвіліну
з далоняў лета — пахавы напой,
што ап’яе хмелем кветніх вінаў
і ў лугавіны цягне за сабой,

і пляскі сонца — бліскаўкі на хвалях
за дзень сагрэтай целамі вады…
Каб не было пасля у сэрцы жалю,
смакуйце ўсё… А там… Такой бяды —

вас успаміны радасцю напояць:
было жыццё! І летняя пара!
І шчасны дзень, калі з такім спакоем
на адпачын у ноч сыходзіў Ра.

Понравилась статья? Поделиться с друзьями:
Добавить комментарий

;-) :| :x :twisted: :smile: :shock: :sad: :roll: :razz: :oops: :o :mrgreen: :lol: :idea: :grin: :evil: :cry: :cool: :arrow: :???: :?: :!: