Максiм Танк — Марозны белы вецер хіба…

Марозны белы вецер хіба...
Максiм Танк — Марозны белы вецер хіба…
4.2 (83.33%) 6 галасоў

Марозны белы вецер хіба
не супакоіцца да рана.
Цвяты крыштальныя на шыбах
цвітуць і пальцы мае раняць.
Там, дзе калісь глядзелі ўдаль мы, —
ў снягах паўночнае Сахары —
гараць сярэбраным пажарам
смалістыя за шляхам пальмы.
Усе год новы спатыкаюць…
А снег гусцейшы і цямнейшы…
I ноч усю агнём палаюць
мае пурпуравыя вершы.

Понравилась статья? Поделиться с друзьями: