Максім Танк — Перакройванне шыняля

Перакройванне шыняля
Максім Танк — Перакройванне шыняля
4.5 (90%) 2 галасоў

— Нешта вы, маці, сыноўскі
Шынель гэты доўга хавалі.
Зараз прыкіну,
Што можна пашыць з яго
Вашаму ўнуку.
Вось толькі шкада,
Мо недзе ля печы
Рукаў асмаліла…
— Не, у той дзень наша вёска гарэла…
— Ну, я памяркую, прыкіну.
Ды тут і крысо, зачапіўшыся,
Нехта падзёр на цвіку.
— Не, гэта — на дроце калючым…
— Тут можна было б падтачыць.
Вось толькі на самых грудзях
Невялічкая дзірка ад молі…
— Не, гэта ад кулі…

Понравилась статья? Поделиться с друзьями: