Максім Танк — Перш доўга лес на гуслях граў зялёных…

Перш доўга лес на гуслях граў зялёных...
Максім Танк — Перш доўга лес на гуслях граў зялёных…
5 (100%) 2 галасоў

Перш доўга лес
на гуслях граў зялёных,
пакуль не выплыў вераснёвы дзень.
Як зоры, ападаючыя з клёнаў,
пасыпалася
лісце
па вадзе.
Паблытаў вецер струны тонаў розна.
I нехта ўстаў з развеяным чубом
і рэзка перавёў
ад неба
да барознаў
маланкі залатым смыком,
і кінуў хмары, кінуў і узветрыў,
падзёр
худымі пальцамі
галля.
І ты заплакала, што ўжо на гром аркестра
не адазвалася зямля.

Понравилась статья? Поделиться с друзьями:
Добавить комментарий

;-) :| :x :twisted: :smile: :shock: :sad: :roll: :razz: :oops: :o :mrgreen: :lol: :idea: :grin: :evil: :cry: :cool: :arrow: :???: :?: :!: