Максім Танк — Ты сёння далёка…

Месяц над фронтам
Максім Танк — Ты сёння далёка…
5 (100%) 2 галасоў

Ты сёння далёка, сяброўка мая.
Над фронтам успыхнуў чырвоны маяк –
пашчэрблены месяц — і мо’ на яго
усе батарэі адкрылі агонь.
А ён паміж хмараў плыве ўсё вышэй,
туды, дзе за валам акопаў, траншэй
над Волгай стэповая дрэмле зямля,
і толькі не спіш ты, сяброўка мая.
Ты слухаеш ветру асенняга шум
і сумных ніяк не пазбудзешся дум,
і не уцячэш ад самотных гадзін.
Калі-ж уначы прачынаецца сын,
малымі рукамі абдыме ў журбе,
папросіць і ласкі, і песні ў цябе, —
яму не адмовіш, яму прапяеш
пра Нарач далёкую, пра Белавеж…
I ў гэтую песню заслухаўся я,
хоць ты і далёка, сяброўка мая.

Понравилась статья? Поделиться с друзьями: