Ніл Гілевіч — Лес ачнуўся, лес вялiкадне святкуе…

лес вялiкадне святкуе
Ніл Гілевіч — Лес ачнуўся, лес вялiкадне святкуе…
3.5 (70.91%) 11 галасоў

Лес ачнуўся, лес вялiкадне святкуе —
Вунь як весела ў зялёнай грамадзе!
Толькi дуб адзiн вясны як бы й не чуе —
Нават леташнiм лiстом не павядзе.
Не да твару дубу ў гурце мiтусiцца
I вiтаць агульным шумам навiзну.
Ён пазней за ўсiх павiнен заявiцца
На ўрачыстасць — i сказаць: «Пачнём вясну».

Понравилась статья? Поделиться с друзьями: