Ніл Гілевіч — Вясна пяе, i свiшча, i шчабеча…

Вясна пяе
Ніл Гілевіч — Вясна пяе, i свiшча, i шчабеча…
3.6 (71.11%) 9 галасоў

Вясна пяе, i свiшча, i шчабеча, —
На паплавах, на нiвах, у лясах, —
I ўсюды просьба чутна: «Чалавеча!
Пачуй сябе ў шчаслiвых галасах!»
Вясна гудзе, i зумкае, i крэхча —
На доле, у паветры, на вадзе, —
I ўсюды тая ж просьба: «Чалавеча!
Пачуй сябе ў нас! А то — быць бядзе!..»

Понравилась статья? Поделиться с друзьями: