Ніл Гілевіч — Зноў на ўзлеску цвiтуць-дацвiтаюць арэшыны…

дацвiтаюць арэшыны
Ніл Гілевіч — Зноў на ўзлеску цвiтуць-дацвiтаюць арэшыны…
4.5 (90%) 8 галасоў

Зноў на ўзлеску цвiтуць-дацвiтаюць арэшыны —
У жаўтлявых падвесках каткоў-завушнiц.
Дуб над iмi, усёй гэтай пушчы старэйшына,
Дрэмле ў думках аб блiзкай пары навальнiц.
Тут, у гушчы кустоў, у кудлатым ляшчэўнiку,
За даўжэзны свой век, кожным летам, як жнуць,
Колькi чуў ён дзiцячага гоману-шчэбету!..
I яшчэ, i яшчэ раз хацеў бы пачуць…

Понравилась статья? Поделиться с друзьями: