Пятрусь Броўка — Мы не забудзем вас!

Мы не забудзем вас!
Пятрусь Броўка — Мы не забудзем вас!
4.9 (97.78%) 9 галасоў

У родны край прыйшлі мы зноў,
Дзе радасна жылі.
Сябры, успомнім пра сяброў,
Пра тых, што не прыйшлі.

Іх на дарогах франтавых
Хавалі маладых.
Пад Сталінградам і Масквой
Вятры пяюць аб іх.

Прайшлі яны паміж віхур, —
Берлін варожы паў.
I шумнай хваляй Порт-Артур
Героям чэсць аддаў.

У бітвах палі змагары
За вольны светлы час…
Дык спіце ж, воіны-сябры,
Мы не забудзем вас!

Понравилась статья? Поделиться с друзьями: