Пятрусь Броўка — Родны край

Сосновый бор
Пятрусь Броўка — Родны край
3.8 (75%) 4 галасоў

Беларусь!
Смольны бор,
Над імхамі духмяністы верас,
Вераснёвы прастор,
Што праменнямі сонца звініць.
Беларусь!
Хто любоў да цябе можа змераць?
Акіяны не маюць такой глыбіні.
Беларусь!
Родны край!
Ты жывеш! Маці стрэлася з сынам.
Ён спяшаўся ісці.
Многа сцежак прайшоў франтавых.
I чырвона-чырвона
Цвітуць арабіны
Па шляхах, па гаях,
Па шырокіх палетках тваіх.
Беларусь!
Сінь азёр!
Кружыць, кружыць асенняе лісце…
Як ты дорага нам,
Як нішто і ніколі ў жыцці.
Беларусь, дай напіцца
З празрыстай крыніцы,
Бо ісці нам з баямі,
Далёка-далёка ісці.
Беларусь!
Твой мурог,
Можа, з радасці слёзамі росны;
Ты з палону ўстаеш,
Паглядзі, як праходзяць сыны.
I шумяць і завуць
Іх бярозы, яліны і сосны,
Кліча Буг, горды Нёман
I хвалі шырокай Дзвіны.

Понравилась статья? Поделиться с друзьями:
Добавить комментарий

;-) :| :x :twisted: :smile: :shock: :sad: :roll: :razz: :oops: :o :mrgreen: :lol: :idea: :grin: :evil: :cry: :cool: :arrow: :???: :?: :!: