Рыгор Барадулін -Зазімак

Зазімак
Рыгор Барадулін -Зазімак
5 (100%) 2 галасоў

А вецер вуліцы расчысціў.
Бухматы, пухкі снег пасыпаў,
I кулачкі засохлых лісцяў
Сціскаюць маладыя ліпы.

Застылі ясені ў палоне,
Ды толькі дворнікі ў адчаі.
Снег саграбці ў дзве далоні
Спяшае снегаачышчальнік…

Мароз здароваецца палка —
Зіма ўжо тупае старая.
На Свіслачы праныры-галкі
Трываласць лёду правяраюць…

Понравилась статья? Поделиться с друзьями:
Добавить комментарий

;-) :| :x :twisted: :smile: :shock: :sad: :roll: :razz: :oops: :o :mrgreen: :lol: :idea: :grin: :evil: :cry: :cool: :arrow: :???: :?: :!: