Сяргей Грахоўскі — Новы год

Новы год
Сяргей Грахоўскі — Новы год
4.1 (82%) 10 галасоў

Мне пад Новы год прынёс
Падарункі Дзед Мароз:
Маску, Казку,
Сіні шар
І вясёлы каляндар.
Снег і сцюжа на двары,
А ў маім календары
Ў дзве, у тры, ў чатыры столкі
Загараюцца вясёлкі,
Сад шуміць, смяецца лета,
Восень лісцем шапаціць,
І касмічная ракета
Ў неба зорнае ляціць…

Понравилась статья? Поделиться с друзьями: