Сяржук Сокалаў-Воюш — Навагодняя песня

Навагодняя песня
Сяржук Сокалаў-Воюш — Навагодняя песня
3.8 (76.67%) 6 галасоў

Дзе пушчы і балоты,
Між елак і бяроз
На іртах па сумётах
Шыбуе Дзед Мароз.
Зіхцяцца, як карункі,
Сняжынкі ў барадзе,
А ў торбе — падарункі
Дзіцячай грамадзе.
I радасна на свяце,
I весела — да слёз! —
Калі у цёплай хаце
Гасцюе Дзед Мароз.

Понравилась статья? Поделиться с друзьями: