Таццяна Дзям’янава — Каб было ў цябе шчасця багата

Счастливые родители
Таццяна Дзям’янава — Каб было ў цябе шчасця багата
5 (100%) 4 галасоў

Каб было ў цябе шчасця багата
І не скрыбліся кошкі ў душы,
Карані свае – маці і тату –
Нібы вока сваё, беражы.

Атуляй іх любоўю, пяшчотай,
Аблягчай ім штодзённа жыццё,
І шануй іх, і памятай, што ты
Абавязаны родным за ўсё.

За тваё ў гэтым свеце з’яўленне,
Немаўляцтва, дзяцінства без хмар,
За юнацтва, пару станаўлення…
О, няспыннасць бацькоўскіх ахвяр!

За ўтрыманне жыццёвага ладу –
Каб дзіцяці жылося лягчэй,
За падтрымку ва ўсім, і парады,
І надзейнасць іх рук і плячэй.

Кім без іх, дарагіх, мы былі бы?
Без бацькоў, мабыдзь, свет бы зачах.
Нібы хлеба надзённага скібы
Іх усмешкі і сонца ў вачах.

Як сцвярджаюць і Богі, і людзі, –
Шанаваннем бацькоў ахіні –
І цябе на зямлі добра будзе,
І твае да падоўжацца дні.

Понравилась статья? Поделиться с друзьями: