Якуб Колас — Хмаркі

Тучки
Вам спадабалася?

Сьветлыя хмаркі — дзеткі прастору —
Ціха па небе плывуць.
Ім незнаёмы сьлёзы і гора,
Смутак і жаль іх ня рвуць.

Ціха і згодна ідуць, небажаткі,
Усюды ім сьцежкі ляжаць.
Ясныя зоркі, быццам дзяўчаткі,
Скрозь іх валокны глядзяць.

Золатам сонца іх аблівае,
Месяц ім срэбра дарыць,
Грозную песьню ім гром прасьпявае,
Вецер на крыльлях імчыць.

Сьветлыя хмаркі, рунь залатая,
Дум небясоў чарада!
Вам незнаёма нядоля людзкая,
Клопат, згрызоты, нуда.

Стэп неаглядны, шыр нялюдзіма,
Вольнае царства вятроў, —
Там вашы сьцежкі, там і радзіма,
Дзеткі блакітных стэпоў!
Станьце-ж вы, хмаркі, над рубяжамі
Нашых палеткаў, шнуроў,
Ў сэрца людзкое закіньце з дажджамі
Думкі іх верных сыноў.

Понравилась статья? Поделиться с друзьями:
Добавить комментарий

;-) :| :x :twisted: :smile: :shock: :sad: :roll: :razz: :oops: :o :mrgreen: :lol: :idea: :grin: :evil: :cry: :cool: :arrow: :???: :?: :!: