Янусь Малец — Дываны, гарнітуры…

Тяжкая праца бацькоў
Янусь Малец — Дываны, гарнітуры…
5 (100%) 2 галасоў

Дываны, гарнітуры,
Тэлевізары, дачы
Дастаём, выбіваем
Дзе за хабар, дзе з плачам.

Абліцоўваем пліткай
Туалеты і кухні,
Як машыны не маем,
Дык ад зайздрасці пухнем.

Загранічныя шмоткі
Аж з’ядаем вачыма
I купляем, бо з вёскі
Дапамогуць грашыма.

Выручаюць бацькі нас,
Што ад золку да ночы
Не вылазяць з адзежы
Прапацелай, рабочай.

А ці часта такая
Думка сэрца цяжарыць:
«Як там маме і тату,
Можа, цяжка пад старасць?»

Понравилась статья? Поделиться с друзьями: